Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністрам прамысловасьці Беларусі прызначаны Дзьмітрый Кацярыніч, а канцэрн «Белнафтахім» узначаліў Ігар Жылін.

Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Дагэтуль Дзьмітрый Кацярыніч быў гендырэктарам «Белшыны», а Ігар Жылін кіраваў прадпрыемствам «Гродна Азот». Раней Жылін працаваў на розных пасадах на вядучых прадпрыемствах азотнай прамысловасьці ў Расеі і Ўкраіне, быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Расеі.

Андрэй Еўдачэнка прызначаны амбасадарам у Бэльгіі, сталым прадстаўніком Беларусі пры Эўрапейскім саюзе і пры NATO. Дагэтуль Еўдачэнка быў намесьнікам міністра замежных спраў.

Таксама зроблены шэраг іншых прызначэньняў.

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі і былы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч новых пасадаў не атрымалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG