Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся сутычкі паміж суданскімі салдатамі


Сутычкі паміж салдатамі фэдэральнага суданскага войска адбыліся на мяжы Паўночнага і Паўднёвага Судану за некалькі дзён да абвяшчэньня вынікаў рэфэрэндуму пра незалежнасьць поўдня. Паводле афіцыйна непацьверджаных дадзеных, некалькі вайскоўцаў забітыя, а цывільныя жыхары былі параненыя ў горадзе Малакал.

Паведамляецца са спасылкай на вайсковае ведамства, што бальшыня вайскоўцаў – з поўдня. Яны баяцца за свой лёс пасьля аб'яўленьня незалежнасьці Паўднёвага Судану.
XS
SM
MD
LG