Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Гараева адмовілася ад дамовы з журналісткай Ірынай Халіп


Ірына Халіп

Ірына Халіп

4 лютага менскі адвакат Тамара Гараева адмовілася абараняць Ірыну Халіп, зь якой заключыла некалькі дзён таму дамову на аказаньне адвакацкіх паслуг.

"Дачка зноў засталася без адваката. Ад першага адваката, Уладзімера Тоўсьціка, яе прымусілі адмовіцца, бо пагражалі адвакату пазбаўленьнем ліцэнзіі. Зараз зноў. Хочуць дамагчыся, каб Ірына пагадзілася на дзяржаўнага адваката, цалкам падкантрольнага", — гэтак пракамэнтаваў навіну Ўладзімер Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп.

Камэнтар у Ірыны Халіп узяць немагчыма, бо ёй забаронена кантактаваць з журналістамі. Ад 30 студзеня жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірына Халіп знаходзіцца пад хатнім арыштам. Да таго, з 19 сьнежня, яе трымалі ў турме КДБ "амэрыканка". Журналістцы пагражае да 15 гадоў зьняволеньня за ўдзел у масавых беспарадках — гэтак улады называюць падзеі 19 сьнежня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG