Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае выдавецтва "Время" адмовілася ад удзелу ў Менскім кніжным кірмашы.

Пра гэта ў сакратарыяце выдавецтва паведамілі "Нашай ніве".

7 лютага сытуацыю пракамэнтуе генэральны дырэктар выдавецтва Барыс Пастарнак.

Раней выдавецтва "Время" заўсёды ўдзельнічала ў менскіх кніжных кірмашах.

"Время" выдала ў 2010 годзе кнігу вершаў Уладзімера Някляева "Окно". Сярод іншых аўтараў, якія выходзілі ў выдавецтве, — Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў.

Раней зьявілася заява шэрагу ўкраінскіх літаратараў і выдаўцоў, якія заклікаюць украінскіх удзельнікаў байкатаваць кніжны кірмаш у Менску ў знак салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым, які знаходзіцца пад арыштам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG