Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Данія: асуджаны нападнік на карыкатурыста


Cуд у Даніі ў пятніцу вырак самалійца, які ўварваўся ў дом дацкага карыкатурыста, да 9 гадоў зьняволеньня і да наступнай дэпартацыі. Яго прызналі вінаватым у спробе ажыцьцявіць тэракт і ў замаху на забойства. Уначы на 2 студзеня 2010 году 29-гадовы Махамед Гееле, узброены сякерай і нажом, уламаўся ў дом 75-гадовага мастака Курта Вестэргада ў горадзе Орхус.

Карыкатура Вестэргарда, зьмешчаная ў газэце Jyllands-Posten у 2005 годзе, адлюстроўвала ісламскага прарока з бомбай, схванай у турбане. Публікацыя карыкатураў выклікала хвалю абурэньня па ўсім мусульманскім сьвеце.
XS
SM
MD
LG