Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хамэнэі: падзеі ў Эгіпце і Тунісе -- знак "ісламскага абуджэньня"


Падзеі ў Эгіпце, Тунісе і іншых арабскіх краінах – знак "ісламскага абуджэньня" гэтага рэгіёну. Такую думку выказаў у сваім казаньні ў часе традыцыйнай пятнічнай малітвы ў Тэгеранскім унівэрсытэце духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі. Ён таксама адзначыў, што народныя хваляваньні ў арабскіх краінах нагадваюць яму ісламскую рэвалюцыю 1979 году ў Іране.

Раней улады Ірану выказаліся ў падтрымку праціўнікаў эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака і засьцерагалі ЗША і іншыя краіны Захаду ад умяшальніцтва ў справы Эгіпту.
XS
SM
MD
LG