Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніку старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алесю Кіркевічу з Горадні, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, прад’явілі абвінавачаньне паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта нашаму радыё паведаміла маці Алеся Кіркевіча — Ларыса Кіркевіч.

Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня ля турмы на завулку Акрэсьціна ў Менску.

У Горадні з ініцыятывы грамадзкіх арганізацый пачалі зьбіраць сродкі для вязьня "амэрыканкі" Алеся Кіркевіча.

Падрабязнасьці ў вечаровым эфіры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG