Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Браты-мусульмане" ня будуць прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта Эгіпту


У Эгіпце ісламісцкая арганізацыя "Браты-мусульмане" заявіла, што яе прадстаўнікі ня будуць прэтэндаваць на прэзыдэнцкую пасаду ў выпадку зыходу прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Пра гэта заявіў у інтэрвію тэлеканалу "Аль-Джазіра" адзін зь лідэраў арганізацыі Махамад аль-Бельтагі.

Сёньня ў Эгіпце чакаюцца новыя масавыя выступленьні з патрабаваньнем тэрміновай адстаўкі Мубарака. У чацьвер прэзыдэнт заявіў, што хацеў бы зысьці, але баіцца, што ягоная адстаўка прывядзе да хаосу ў краіне.
XS
SM
MD
LG