Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абраны новы прэзыдэнт М'янмы


Прэзыдэнтам М'янмы (Бірмы) сёньня абраны адстаўны генэрал Тэйн Сэйн, які шчыльна зьвязаны з кіроўным вайсковым рэжымам. Абраньне адбылося ў парлямэнце М'янмы, абсалютная бальшыня ў якім належыць прыхільнікам вайсковых уладаў. Да гэтага Тэйн Сэйн быў прэм'ер-міністрам М'янмы і лідэрам кіроўнай партыі, якая набрала 77 працэнтаў галасоў на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.

Апазыцыя і ўсясьветная супольнасьць заявілі, што выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі. Вайсковыя ўлады заявілі летась пра пачатак паступовага пераходу да дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG