Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку паліцыя страляла ў дэманстрантаў, абураных нястачай вады


У Іраку як найменей 3 чалавекі былі параненыя, калі паліцыя пачала страляць па дэманстрантах у горадзе Дываньях на поўдні краіны.

Сотні чалавек перакрылі галоўную дарогу гораду, пратэстуючы супраць праблем у забясьпячэньні электрычнасьцю, вадой і іншымі паслугамі.
Паводле сьведкаў, паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, калі яны пачалі кідаць камяні ў паліцыянтаў.

Дзесяткі людзей таксама пратэставалі ў адным з раёнаў Багдаду напачатку гэтага тыдню.
XS
SM
MD
LG