Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ЭЗ абмяркуюць энэргетыку, эўра і Эгіпет


У Брусэлі сёньня пройдзе саміт Эўразьвязу.

Меркавалася, што галоўнай тэмай саміту будзе энэргетыка. Аднак чакаецца, што будуць абмяркоўвацца і іншыя пытаньні, у іх ліку падтрымка эўра і сытуацыя ў Эгіпце.

Лідэры 17-ці краінаў эўразоны ўзгаднілі праект дэклярацыі аб падтырмцы адзінай эўрапейскай валюты, у якім гаворыцца аб неабходнасьці дадатковых захадаў для ўмацаваньня даверу інвэстараў.

У праекце рэзалюцыі аб падзеях ў Эгіпце ўтрымліваецца заклік да пачатку “мірнага пераходнага пэрыяду”, асуджаюцца напады на мірных дэманстрантаў і журналістаў.
XS
SM
MD
LG