Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце чакаюцца новыя дэманстрацыі


У Эгіпце сёньня чакаюцца новыя вялікія выступы пратэсту з патрабаваньнем сыходу прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Новы прэм’ер-міністар Ахмэд Шафік заявіў, што сілы міністэрства ўнутраных спраў не павінны замінаць сёняшнім мірным пратэстам, якія пройдуць пасьля пятнічнай малітвы.

У чацьвер Мубарак заявіў, што мае намер сысьці адстаўку, але асьцерагаецца, што ягоная адстаўка можа прывесьці да хаосу ў краіне.

Напярэдадні ў Каіры працягваліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі і апанэнтамі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Загінулі як найменей 10 чалавек, параненыя каля 800 чалавек, ад нападаў і затрыманьняў пацярпелі таксама замежныя журналісты.
XS
SM
MD
LG