Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Дракахруст: Забурэньні ў Эгіпце – вынік каскаднай рэвалюцыі


У Эгіпце працягваюцца масавыя антыўрадавыя выступленьні. У сераду загінулі найменей 5 чалавек, сотні былі параненыя. Прэм'ер-міністар краіны Ахмед Шафік сёньня прынёс прабачэньні за гвалт і паабяцаў знайсьці вінаватых. У Эгіпце ў Харгадзе цяпер знаходзіцца наш карэспандэнт Юры Дракахруст.

Дракахруст: У Харгадзе досыць ціха. Калі не выходзіць за тэрыторыю санаторыю, то ўсё тут спакойна. Хаця каля банка стаяць салдаты з аўтаматамі, з кулямётам. А ў сваім выступе міністар абароны сказаў, што армія будзе ахоўваць банкі, музэі, і калі хто туды сунецца то ня трэба скардзіцца, што атрымаеш кулю. Калі, хто хоча змагацца з уладай, то гэта – калі ласка. Вайскоўцы ахоўваюць грамадзянскую інфраструктуру.

Арабскія гіды распавядалі досыць цікавыя рэчы. Цікавы вобраз вынікае зь іх расповядаў. Па іх словах, асноўныя удзельнікі дэманстрацый – гэта моладзь, прычым, зусім не студэнцкая, а ў асноўным беспрацоўная. Пры гэтым стаўленьне суразмоўцаў да Мубарака неагрэсіўнае. Па-просту яго час сыходзіць.

Соўсь: Аляксандар Лукашэнка выказаўся, што ўсе праблемы ў Эгіпце і Тунісе ад недаяданьня, што людзям бракуе ежы. Наколькі гэта праўда?

Дракахруст: Гэта тлумачэньне занадта спрошчанае. Народ тут жыве не надта багата, але не галадуе. Пра крызіс харчаваньня наогул ніхто не гаворыць. Тут цэлы комплекс фактараў. Тое ж самае беспрацоўе. Таксама эфэкт каскаднай рэвалюцыі, якую мы бачылі ў Эўропе – пачалося ў Тунісе, і загарэліся ўсе падобныя краіны: падобныя зьявы ў Ярданіі, Емэне.

Слухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG