Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падоўжыў тэрмін сабе і Радзе


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў папраўкі ў Канстытуцыю, згодна зь якімі тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта, дэпутатаў нацыянальнага і мясцовых парлямэнтаў а таксама кіраўнікоў мясцовых органаў улады – падаўжаецца з чатырох да пяці гадоў, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

На галасаваньні па гэтым пытаньні ў Вярхоўнай Радзе 1-га лютага апазыцыя выступіла супраць паправак.

Чальцы апазыцыйнага блёку Юліі Цімашэнкі, якія прагаласавалі за папраўкі, былі ў той жа дзень выключаныя з блёку.
XS
SM
MD
LG