Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: 10 загінулых, 800 параненых


Колькасьць ахвяраў у сталіцы Эгіпту вырасла, паводле апошніх зьвестак, да 10 чалавек. Пацярпелі каля 800. Сутыкненьні паміж прыхільнікамі і апанэнтамі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мыбарака працягваюцца другі дзень.

Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман заклікаў сёньня службы бясьпекі вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў, якія не былі ўсьведчаныя ў злачынствах. Ён дадаў, што гатовы да перамоваў з прадстаўнікамі апазыцыі.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Барак Абама у тэлефоннай размове са сваім эгіпэцкім калегам павітаў яго рашэньне не балятавацца на наступны тэрмін, але падкрэсьліў, што канкрэтныя перамовы аб перадачы ўлады і дэмакратычныя рэформы, якіх патрабуюць пратэстоўцы трэба распачынаць неадкладна.
XS
SM
MD
LG