Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: «Улада ў Беларусі можа зьмяніцца па арабскім сцэнары»


Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрвію агенцтву «Асашэйтэд Прэс» выказаў меркаваньне, што «масавыя антыўрадавыя выступленьні, хваля якіх пракацілася па краінах арабскага сьвету, могуць накрыць і Беларусь». А гэта, на думку Сікорскага, цалкам можа прывесьці да зьмены ўлады ў краіне.

«Дзейны ў Беларусі рэжым — сапраўды цяжка вырашальная праблема, — канстатаваў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы. — Але я думаю, што прыклады Тунісу і Эгіпту паказваюць, якім падманлівым можа аказацца зьнешні стан стабільнасьці».

Размова Радаслава Сікорскага з журналістам агенцтва адбылася неўзабаве пасьля міжнароднай канфэрэнцыі ў Варшаве «Салідарнасьць зь Беларусьсю», удзельнікі якой ухвалілі фінансавую дапамогу беларускай апазыцыі ў памеры больш за 120 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG