Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША будуць пераконваць ЭЗ ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Менску


Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў член дэлегацыі ЗША на Міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў Мюнхэне сэнатар Джозэф Лібэрман.

Лібэрман паведаміў, што падыме беларускае пытаньне на сустрэчах з прадстаўнікамі ЭЗ падчас трохдзённай канфэрэнцыі ў Мюнхэне, якая стартуе заўтра.

"Лукашэнка і яго атачэньне атрымліваюць велізарныя даходы з нафтавых і нафтахімічных прадпрыемстваў. Гэтыя грошы трымаюць дыктатарскі рэжым на паверхні. Мы мяркуем, што важна нацэліцца на гэтыя грошы і зрабіць для лукашэнкаўскага рэжыму больш складаным самаўзбагачэньне за кошт беларускага народу", - падкрэсьліў сэнатар.

Перад паездкай у Мюнхэн сэнатары Лібэрман і Джон МакКэйн плянуюць сустрэцца ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Мюнхэнская міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі праводзіцца штогод для паглыбленага абмеркаваньня трансатлянтычных дачыненьняў, а таксама эўрапейскай і глябальнай бясьпекі.

Запросіны афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі былі адкліканы арганізатарамі канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG