Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Эгіпту апалчыліся супраць журналістаў


Эгіпецкі паліцыянт у цывільным бяжыць, каб напасьці на журналіста, які здымае зьбіцьцё пратэстоўцаў на заднім пляне.
Эгіпецкі паліцыянт у цывільным бяжыць, каб напасьці на журналіста, які здымае зьбіцьцё пратэстоўцаў на заднім пляне.
Як паведамляюць усясьветныя СМІ, сапраўднае паляваньне разгорнута ў Эгіпце на журналістаў, перадусім на фотакарэспандэнтаў і відэапэратараў. Прычым, напады на прадстаўнікоў СМІ ажыцьцяўляюць так званыя прыхільнікі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Фотакарэспандэнт расейскага агенцтва «Новости» расказаў, што на каірскай плошчы Тахрыр прыхільнікі дзейнага рэжыму двойчы спрабавалі адабраць у яго камэру, але ён пасьпяваў зьбегчы.

Зьбітыя журналісты расейскага тэлеканалу «Россия» Сяргей Пашкоў і Андрэй Папоў, у іх разьбілі відэакамэру, зьнішчылі зьнятыя матэрыялы.

У польскага тэлежурналіста забралі ўсё тэлевізійнае абсталяваньне. Затрыманая і абшуканая невядомымі гішпанская журналістка, пагрозы чуліся на адрас кубінскай здымачнай групы і журналістаў каналу «Аль-Арабія». Паводле папярэдніх зьвестак, ад рук прыхільнікаў Мубарака пацярпелі дзясяткі прадстаўнікоў мас-мэдыяў.

Апошнія перакананыя, што загад «біць журналістаў» паступіў ад вышэйшага кіраўніцтва краіны. У сваю чаргу, у шэрагах апазыцыі стаўленьне да карэспандэнтаў прыхільнае і іх абяцаюць абараняць ад праўладнага натоўпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG