Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі зьбіраецца заснаваць стыпэндыі для замежнікаў


Міністэрства адукацыі выступіла з ініцыятывай пра заснаваньне некалькіх дзясяткаў штогадовых стыпэндый для замежных грамадзянаў.

Гэта будзе стымулам для прыцягненьня ў Беларусь новых студэнтаў і асьпірантаў. Пра гэта паведамляе БалаПАН з спасылкай на першага намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука.

Цяпер у беларускіх ВНУ навучаюцца больш за 10 тысяч замежных грамадзянаў з 84 краінаў сьвету. Найбольшая колькасьць прадстаўленая навучэнцамі з Туркмэністана і Кітаю — па 2 тысячы чалавек з кожнай дзяржавы.

Паводле спадара Жука, паказьнік цэнавага аб’ёму экспарту паслуг адукацыі летась перавысіў 11 мільёнаў даляраў, прагноз на 2015-ы — блізу 30 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG