Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У частцы сьпісу пэрсонаў нон-грата зь Беларусі па стане на 2006 год (першыя 40 прозьвішчаў) пад нумарам 31 стаіць прозьвішча былога кіраўніка Віцебскай абласной выбарчай камісіі Пішчулёнка Міхаіла Васілевіча. Як стала вядома рэдакцыі, Пішчулёнак М.В. памёр у 2009 годзе. У нэкралёгу ён быў прадстаўлены як былы начальнік аддзелу архіваў і справаводзтва.

Першая частка сьпісу Эўразьвязу была складзеная ў 2006 годзе і не мянялася. Асабістыя зьвесткі на многіх пэрсонаў нон-грата (дата і месца нараджэньня, нумары пашпартоў і г.д.) Эўракамісіі невядомыя і не запоўненыя.

М. Пішчулёнак быў унесены ў сьпіс як асоба, якая ажыцьцяўляла фальсыфікацыі на Віцебшчыне падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG