Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь міграцыйная


Кожная сям'я мігрантаў, якія ўяжджаюць на тэрыторыю Беларусі ў 2011 годзе, атрымае ад дзяржавы да 1000 даляраў на адаптацыю і пражываньне.

Гэтыя бюджэтныя сродкі прадугледжвае новая праграма нацыянальна-дэмаграфічнай бясьпекі Беларусі, якая будзе прынята ў першым квартале бягучага году. Такім чынам урад плянуе павялічыць прыток мігрантаў і кампэнсаваць натуральнае зьмяншэньне беларусаў, паведамляе інтэрнэт-партал TUT.BY.

Як паведаміў парталу TUT.BY начальнік упраўленьня па міграцыі, працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, у 2010 годзе ў Беларусь прыехала 17 тыс. 169 мігрантаў, што на 30 адсоткаў кампэнсавала натуральнае зьмяншэньне насельніцтва.

"Сярод агульнай колькасьці мігрантаў, – сказаў Бягун, – 95% складаюць грамадзяне Расеі, Украіны і краінаў СНД. Зь іх толькі кожны шосты зьяўляецца пэнсіянэрам (яны часьцей за ўсё прыяжджаюць у Беларусь у рамках ўзьяднаньня сям'і). У асноўным гэта працаздольныя асобы, часта высокакваліфікаваныя спэцыялісты. Да таго ж сярод мігрантаў шмат дзяцей, што радуе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG