Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка ня есьць «мяса апазыцыянэраў»


3 лютага пецярбурскае аддзяленьне арганізацыі «Оборона» правяло акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі пад назвай «Сьняданак для Лукашэнкі».

Як перадае агенцтва «Асашэйтэд прэс», удзельнікі пэрфомансу хацелі накарміць Аляксандра Лукашэнку мясам «беларускіх апазыцыянэраў». Да беларускага консульства ў Санкт-Пецярбургу маладыя людзі прынесьлі слоікі з тушонкай, якія падпісалі прозьвішчамі экс-кандыдатаў у прэзыдэнты.

У дыппрадстаўніцтве нязваным гасьцям заявілі, што такую перадачу для прэзыдэнта Лукашэнкі ня возьмуць, бо маюць іншыя функцыі — выдаваць візы, хоць ва ўмовах так званай Саюзнай дзяржавы такая заява гучыць як нонсэнс.

У выніку бясплённых перамоваў удзельнікі акцыі пакінулі «мяса апазыцыянэраў» ля беларускага консульства і сышлі. Затрымліваць іх ніхто ня стаў.

Фота з акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG