Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vodafone апраўдваецца за свае паводзіны ў Эгіпце


Міжнародны мабільны апэратар Vodafone сёньня прызнаў, што ўлады Эгіпту прымушалі яго пасылаць сваім кліентам смс-паведамленьні праўрадавага зьместу. Фірму, як і іншых апэратараў, перад гэтым крытыкавалі за тое, што яны адключалі сыгнал у некаторых месцах. Апэратар апраўдваўся тым, што мусіў гэта рабіць паводле эгіпецкага закону. Ужо таксама падлічана, што адключэньне ў Эгіпце інтэрнэту на пяць дзён каштавала эканоміцы краіны 90 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG