Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія ставіць на месца беларускага амбасадара


Афіцыйны Бухарэст назваў «недапушчальнымі» камэнтары кіраўніка дыпляматычнай місіі Беларусі Сяргея Малунова з нагоды ўдзелу Румыніі ва ўчорашняй канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю» ў Варшаве.

На форуме абмяркоўвалася фінансавая падтрымка дэмакратычных сілаў Беларусі.

Сяргей Малуноў назваў удзел Румыніі ў канфэрэнцыі «несяброўскім» у адносінах да Беларусі і даў зразумець, што румынскім уладам варта было б заняцца ўласнымі эканамічнымі праблемамі, замест таго каб падтрымліваць беларускую апазыцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG