Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Эгіпту: сын Мубарака ня будзе наступным прэзыдэнтам


Віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман заявіў, што сын Мубарака – Гамаль ня будзе балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах у верасьні. Пра гэта Сулейман паведаміў па дзяржаўным тэлебачаньні. Раней Гамаль Мубарак разглядаўся ў якасьці магчымага пераемніка свайго 82-гадовага бацькі. Віцэ-прэзыдэнт таксама заявіў, што ўсе падбухторшчыкі сутыкненьняў на плошчы Тахрыр будуць пакараныя. Сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі цяперашняга прэзыдэнта тут аднавіліся ў другой палове дня. Як паведамляе канал “Аль-Джазіра”, параненыя прынамсі 50 чалавек. Салдаты, каб запабегчы далейшым сутыкненьням, страляюць у паветра.
XS
SM
MD
LG