Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія стрымлівае пратэстэтоўцаў у Каіры


Праціўнікі і прыхільнікі прэзыдэнта Хосьні Мубарака сёньня закідвалі адзін аднаго камянямі у цэнтры Каіру. Армія стрымлівала бакі і разагнала дэманстрантаў на подступах да плошчы Тахрыр. Ад пачатку сутыкненьняў у сераду загінулі найменей 5 чалавек. Прэм'ер-міністар краіны Ахмед Шафік сёньня прынёс прабачэньні за гвалт і паабяцаў знайсьці вінаватых. Прэм'ер таксама заявіў пра сваю гатоўнасьць выйсьці на плошчу, каб асабіста уступіць у дыялёг з дэманстрантамі. Згоду ўступіць у дыялёг з уладамі, «каб не дапусьціць спаўзаньня краіны ў прорву» выказалі больш як 15 апазыцыйных партый і аб'яднаньняў. Некаторыя палітычныя суб'екты пасьля паведамленьняў пра начныя ахвяры , наадварот, адмаўляюцца ад дыялёгу.
XS
SM
MD
LG