Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Беларусі Радаслава Сікорскага назвалі "ангажаваным журналістам"


Камэнтуючы Інтэрфаксу прамову міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага на канфэрэнцыі донараў грамадзянскай супольнасьці ў Варшаве 2 лютага, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: "Тут няма пра што казаць, гэта размова не дыплямата і тым больш не міністра замежных спраў (…) так можа выступаць толькі ангажаваны журналіст".

Выказваючы сваё асабістае меркаваньне, прэс-сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства заўважыў, што "Сікорскі праявіў незвычайныя геаграфічныя пазнаньні, параўноўваючы адлегласьці паміж Менскам і іншымі эўрапейскімі сталіцамі".

На канфэрэнцыі ў Варшаве кіраўнік МЗС Польшчы сказаў: "Менск бліжэй да Варшавы, Вільні і Будапэшта, чым да Брусэлю. Менск бліжэй да Бэрліну, чым да Рыму, Менск бліжэй да Брусэлю, чым да Лісабону або Гэльсынкі".

Сікорскі тады адзначыў, што Эўропа занадта доўга паблажліва ставілася да Беларусі. Паводле міністра, прыналежнасьць Беларусі да сям'і эўрапейскіх краінаў, у якой ніхто ў Эўропе не сумняваецца, яшчэ азначае і адказнасьць, ускладзеную на Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG