Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў назваў непрымальным арышт двух расейскіх грамадзян у Беларусі


Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў у інтэрвію каналу Russia Today назваў непрымальным знаходжаньне двух грамадзян Расеі пад арыштам у Беларусі. “Высунутыя супраць іх абвінавачваньні выглядаюць проста кажучы несур’ёзна, заявіў міністр. – Мы спрабуем зараз дабіцца большай яснасьці ад нашых беларускіх калег.” Лаўроў нагадаў, што Рада міністраў Эўразьвязу разглядала гэта пытаньне пры ўдзеле Расеі і адзінадушна прыняла рэзалюцыю, якая патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты, праваабаронцаў і журналістаў і паважаць эўрапейскія каштоўнасьці прынцыпы.

Двое расейскіх грамадзянаў – Арцём Брэўс і Іван Гапонаў былі затрыманыя ў Менску 19 сьнежня падчас падзеяў на Плошчы, 29 сьнежня яны выйшлі на волю і паўторна былі арыштаваныя.
XS
SM
MD
LG