Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс працягвае чысткі і рэформы


Урад нацыянальнага адзінства Тунісу актыўна праводзіць рэформы дзяржкіраваньня, пазбаўляючыся ад спадчыны былога прэзыдэнта Зін Алі. Пасьля чыстак у праваахоўных органах сёньня была праведзеная замена ўсіх 24 губэрнатараў правінцый, рыхтуюцца кадравыя зьмены ў дыпляматычным корпусе. Прадугледжаныя меры сацыяльнай падтрымкі рэгіёнаў. Сёньня ў Парыжы міністар замежных спраў Тунісу абмяркоўвае сытуацыю са сваёй францускай калегай. У Тунісе спадзяюцца на падтрымку Францыі ў працэсе асацыяцыі ў Эўразьвяз, у прыватнасьці, на атрыманьне статусу прывілеяванага партнэра ЭЗ.
XS
SM
MD
LG