Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: ”Мы сказалі “Не!” упершыню ў жыцьці”


Антыўрадавая мaніфэстацыя ў Каіры
Антыўрадавая мaніфэстацыя ў Каіры
Актывіст апазыцыі з Эгіпту блогер Sandmonkey з 5 300 000 наведваньнямі за дзень і больш як шасьці тысячамі чытачоў у Twitter адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

(Апошняе паведамленьне на твітэры Sandmonkey даслаў сёньня каля 9.00 раніцы. Паводле
інфармацыі мікраблогера Ramy Yaacoub, ён быў затрыманы, калі дастаўляў мэдыкамэнты ў юрыдычны цэнтар Tahrir & Hesham Mubarak, дзе аказваецца мэдычная дапамога пацярпелым. Інтэрвію Свабодзе Sandmonkey даў напярэдадні.)

Sandmonkey: Гэта няпроста, як аказалася (сьмяецца). Людзі нібыта апынуліся ў 1980 годзе, калі не было мабільнай сувязі і выкарыстоўваліся толькі стацыянарныя тэлефоны. І большасьць нават ня ведае нумароў стацыянарных тэлефонаў сваіх сяброў, каб пазваніць і падзяліцца навінамі. Адсутнасьць доступу да Інтэрнэту азначае для актывістаў немагчымасьць загрузіць фота і відэаздымкі тых жахаў, якія тут адбываюцца, а для многіх гэта – немагчымасьць выконваць сваю працу. З-за таго, што няма Інтэрнэту, не працуюць банкі, краіна ўвогуле паралізаваная.



Карэспандэнт: Чаму Вы хаваецеся пад нікам? Вы мяркуеце раскрыць сваё сапраўднае імя?

Sandmonkey: Я заўсёды выступаў ананімна і не пляную развіртуалізавацца, бо некаторыя члены маёй сям’і былі зьвязаныя з кіруючай партыяй і я не жадаю ставіць іх пад рызыку.

Карэспандэнт: Ці адчуваеце Вы нейкія пагрозы з боку ўладаў, і як наогул адчуваюць сябе актывісты ў гэтыя дні?

Мы ганарымся, што бярэм ня сябе адказнасьць за свой лёс і сказалі “Не!” упершыню ў жыцьці.
Sandmonkey:
У гэтыя дні мы сапраўды адчуваем сябе дзіўна – страшна, але і захапляльна. У адзін дзень вы – на барыкадах, у другі – атрымліваеце сваю порцыю сьлезацечнага газу, а на трэці спрабуеце схавацца ад страляніны вулічных бандзюкоў. Але гэта вельмі карысна, таму што мы бачым, якія мы самі і які наш народ. Мы ганарымся, што бярэм на сябе адказнасьць за свой лёс і сказалі “Не!” упершыню ў жыцьці. Эгіпет пераасэнсоўвае сябе ў апошнія дні. Перад гэтым, ніхто ня мог паверыць, што мы маглі нешта вырашаць і нешта рабіць разам, супольна, як нацыя. Сёньня гэта ёсьць. Пяць гадоў таму я быў у меншасьці, у апазыцыі. Сёньня я адчуваю сябе чалавекам. І гэтае пачуцьцё не паддаецца апісаньню.

Карэспандэнт: Ці сапраўды апазыцыйныя актывісты зьнікаюць?

Sandmonkey:
Так, кожны дзень. Іх арыштоўваюць на дэманстрацыях. Наколькі мне вядома, нікога не арыштоўвалі дома. Ваіль Гунім, дырэктар па маркетынгу Google на Блізкім Усходзе, зьнік. Існуе сьпіс зьніклых бяз вестак.

Карэспандэнт: Які іх лёс, як Вы думаеце?

Sandmonkey: Ніхто ня ведае. Іх могуць катаваць, альбо яшчэ горш. Эгіпецкі рэжым на самой справе здольны на жахлівыя ўчынкі.

Карэспандэнт: Вы кажаце, што пяць гадоў таму былі ў апазыцыйнай меншасьці. Як Вы прайшлі ў апазыцыю?

Sandmonkey: Блог пераўтварыў мяне ў актывіста. Як толькі Вы пачынаеце рабіць блог на актуальную тэму, няма ніякага шанцу, што Вы ня ператворыцеся ў апазыцыйнага актывіста. Я пачаў весьці блог у 2004 годзе, спачатку гэта быў звычайны блог з камэнтарамі, але пасьля тэракту ў Табе, якога я ледзь пазьбег, я ўзяў больш актыўны ўдзел ў дэмакратычным руху і змаганьні за свабоду слова. Пасьля тэрарыстычнай атакі ў 2005 годзе я вырашыў арганізаваць антытэрарыстычны рух. Я падаў заяўку і атрымаў дазвол. Але мне параілі ня ўдзельнічаць у дэманстрацыях супраць Мубарака. Вось тады я вырашыў, што гэтае кіраўніцтва не павінна далей быць ва ўладзе.

Карэспандэнт: Якія асноўныя фактары паўплывалі на цяперашнюю актыўнасьць насельніцтва?:

Sandmonkey: У большасьці выпадкаў – умовы жыцьця. Хаця Эгіпет багатая краіна, разрыў ва ўзроўні даходаў павялічваецца, цэны растуць, зарплата застаецца маленькай. Людзі проста не вытрымліваюць. Яны стаміліся. Яны адчуваюць, што ня маюць ні правоў, ні павагі. Кожны паліцыянт можа іх абразіць, і яны мала чым могуць адказаць.

Карэспандэнт: Як Вы лічыце, у выпадку посьпеху рэвалюцыі, наколькі верагодна, што Эгіпет паўторыць лёс Ірану і спыніць адносіны з ЗША і Ізраілем?

Мы стаміліся ад карупцыі, несправядлівасьці і дзяржаўнага прыгнёту.
Sandmonkey: Відавочна, што мы пакінутыя сам на сам з рэжымам. Увесь сьвет жадае для Эгіпту стабільнасьці, і Мубарак для яго – добры варыянт. Гэты пратэст быў арганізаваны ў асноўным беднымі людзьмі. Гэта людзі розных рэлігій і розных нацыянальнасьцяў, яны прагнуць свабоды. Эль-Барадэй і “Мусульманскія браты” адыгрываюць у гэтым мінімальную ролю. Мы змагаемся, таму што жадаем абнаўленьня арабскага сьвету. Мы хочам дэмакратыі і роўнасьці. Мы стаміліся ад карупцыі, несправядлівасьці і дзяржаўнага прыгнёту. Мы заслугоўваем лепшага, мы можам зрабіць лепей.

Карэспандэнт: Які настрой у людзей цяпер?

Sandmonkey:
Хутка скончацца тавары першай неабходнасьці. Рэстараны зачынены, няма прадуктаў. На пятніцу заплянаваная вялікая маніфэстацыя. Тысячы людзей сабраліся на плошчы Тахрыр, і яны не зьбіраюцца сыходзіць.

Карэспандэнт: Магчыма, Вы ня ведаеце, што ў Баку ёсьць статуя Хосьні Мубарака і школа імя Сюзан Мубарак.

Sandmonkey: Я магу сказаць, што ня ведаю азэрбайджанскай апазыцыі, але сымпатызую ёй (сьмяецца). Дыктатараў ня варта ідэалізаваць. Ніколі, ні пры якіх умовах. І асабліва тым, хто іх зусім ня ведае. Я з радасьцю прыму ў сваім доме ў Эгіпце таго, хто разбурыць тую статую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG