Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падпісаў законы аб інфармацыі


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў законы “Пра доступ да публічнай інфармацыі” і “Аб інфармацыі”. Законапраект першага з іх быў ініцыяваны дэпутатам ад апазыцыйнай фракцыі Блёку Юліі Цімашэнкі. Новыя законы істотна спрашчаюць доступ грамадзянаў да інфармацыі органаў улады і мясцовага самакіраваньня, уніфікуюць парадак акрэдытацыі журналістаў, паскараюць тэрміны атрыманьня адказаў з дзяржаўных установаў за запыты грамадзян. Раней Эўразьвяз выказаў свае спадзяваньні на прыняцьце адпаведных законаў у сувязі са зваротам украінскіх журналістаў.
XS
SM
MD
LG