Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бірме выбары паміж генэраламі


Парлямэнт Бірмы (М’янмы) сёньня абвясьціў імёны трох кандыдатаў на бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары. Усе яны – члены кіруючай партыі. Найлепшыя шанцы, паводле аналітыкаў, мае генэрал-лейтэнант Тхейн Сейн, які да гэтага займаў пасаду прэм’ер-міністра. Сёньня парлямэнт абраў яго віцэ-прэзыдэнтам.

Ад 1992 году Бірма знаходзіцца пад уладай Дзяржаўнай рада міру і разьвіцьця, якую складаюць ваенныя. Пазыцыю кіраўніка краіны займае генэрал Тан Шве, якому нядаўна споўнілася 78 гадоў.
XS
SM
MD
LG