Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 лютага незарэгістраваная арганізацыя "Малады фронт" уручыць свае прэміі "Люблю Беларусь".

Сярод іншых на прэміі сёлета прэтэндуюць:

  • палітык Мікола Статкевіч;
  • маладафронтаўка Наста Палажанка;
  • журналісткі Ірына Халіп, Марына Коктыш, Натальля Радзіна і Сьвятлана Калінкіна;
  • паэт і кандыдат на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў;
  • швэдзкая журналістка Марыя Соўдэрбэрг.

"Малады фронт" абвесьціць пераможцаў у намінацыях:

  • "Беларусізацыя"
  • "Палітыка"
  • "Культура"
  • "Спорт"
  • "Pro-Belarus"
  • "Журналістыка"
  • "Грамадзкая чыннасьць"
  • "Змагар году"

Прэмія "Люблю Беларусь" заснаваная "Маладым фронтам" у 2010 годзе. "Ідэя прэміі — паспрабаваць сабраць у адной залі тых, чыю дзейнасьць у розных сфэрах грамадзкага жыцьця, можна ёміста акрэсьліць кароткім выразам "Люблю Беларусь", — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы "Маладога фронту".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG