Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Каіры працягваюцца



У Эгіпце працягваюцца антыўрадавыя акцыі пасьля ўчорашняга гвалту ў сталіцы краіны.

У Каіры ў сераду былі забітыя як найменей 3 чалавекі ў выніку сутычак паміж прыхільнікамі і апанэнтамі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Пратэстоўцы заявілі, што пад выглядам прыхільнікаў Мабарака, якія напалі на дэманстрантаў, былі перапранутыя паліцыянты. Міністэрства ўнутраных спраў Эгіпту адхіліла абвінавачаньне.

Паводле афіцыйных дадзеных, параненыя як найменей 600 чалавек, але смі паведамілі, што параненых да паўтары тысячы чалавек.

Групы дэманстрантаў застаюцца на плошчы Тыхрыр, эпіцэнтры падзеяў у эгіпецкай сталіцы. Паводле тэлеканала Аль-Джазіра, на плошчы чутныя стрэлы.

Напярэдадні Мубарак заявіў у тэлезвароце, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін на выбарах кіраўніка краіны, заплянаваных на верасень гэтага году, але да восені застанецца на пасадзе.

Пратэстоўцы, аднак, патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG