Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: 600 параненых у сутыкненьнях


У Эгіпце адзін чалавек загінуў і каля шасьцісот былі параненыя ў выніку сутычак паміж прыхільнікамі і апанэнтамі прэзыдэнта Хосьні Мубарака на цэнтральнай плошчы Каіру.

Тысячы прыхільнікаў дзейнага кіраўніка краіны, некаторыя вярхом на конях і вярблюдах, напалі на пратэстоўцаў, што дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта.

Напярэдадні Мубарак заявіў у тэлезвароце, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін на выбарах кіраўніка краіны, заплянаваных на верасень гэтага году.

Пратэстоўцы, аднак, патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта.

Тым часам прадстаўнікі эгіпэцкіх вайскоўцаў заклікалі мітынгоўцаў спыніць пратэсты.
XS
SM
MD
LG