Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: ўрад пастанавіў забраць у Газпрома трубаправод


Літоўскі ўрад пастанавіў забраць у Газпрома трубаправод, паведамляе агенцтва Delfi.

Рада міністраў Літвы ўхваліла сёньня законапраект аб прыродным газе, які забараняе адной кампаніі прадаваць паліва і, адначасова, валодаць сродкамі яго дастаўкі – трубаправодамі. Дэкляруецца, што законапраект мае на мэце выкананьне адпаведнай дырэктывы ЭЗ аб дэманапалізацыі газавага рынку.

Плянуецца, што да сакавіка 2012 году літоўскі газавы манапаліст будзе разьдзелены на трэйдэрскую і газатранспартную кампаніі. Кантрольны пакет газатранспартнай кампаніі, якой будзе належаць трубаправодная сыстэма ў краіне пяройдзе да літоўскага ўраду.

На сёньняшні дзень асноўнымі ўласьнікамі літоўскага газавага манапаліста Lietuvos dujоs зьяўляюцца расейскі Газпром і нямецкі Ruhrgas International.
XS
SM
MD
LG