Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША завяршылі ратыфікацыю ядзернай дамовы з Расеяй


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў расейска-амэрыканскую дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНУ), знаную, як Новы СТАРТ. Дамова набудзе юрыдычную моц 5 лютага, пасьля таго, як кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў дзьвюх краінаў Сяргей Лаўроў і Гілары Клінтан абмяняюцца ратыфікацыйнымі граматамі.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў новую ратыфікацыйную дамову напрыканцы мінулага тыдня. Дамова аб СНУ была заключаная ў Празе 8 красавіка 2010 году.

Паводле дакумэнту, Вашынгтон і Масква абяцаюць цягам сямі гадоў скараціць свае стратэгічныя ядзерныя арсэналы на траціну.
XS
SM
MD
LG