Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: 75 ахвяраў паводак


На Філіпінах колькасьць ахвяраў паводак вырасла да 75. Пра гэта паведамілі сёньня прадстаўнікі ведамства ў надзвычайных становішчах. На ўсходнім узьбярэжжы захоўваецца небясьпека апоўзьняў і паводак.

Страты ад дажджоў, што пачаліся ў сьнежні, ацэньваюцца 45 мільёнамі даляраў. Пацярпелі болей як 2 мільёны людзей. 32 чалавекі лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Мэтэаролягі кажуць, што залевы будуць працягвацца ян найменей да сакавіка.
XS
SM
MD
LG