Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі ЗША і некаторых эўрапейскіх краінаў абмяркоўваюць сёньня ў Варшаве магчымасьці дапамогі дэмакратычным сілам у Беларусі.

Польшча ўзяла на сябе вядучую ролю ў высілках Эўропы спрыяць дэмакратыі ў Беларусі. Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Кшыштаф Станоўскі заявіў, што гэтая канфэрэнцыя донараў – “жэст салідарнасьці зь беларусамі, якія жывуць пад рэжымам Лукашэнкі”.

Прамаўляючы падчас адкрыцьця канфэрэнцыі міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, зьвяртаючыся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, падкрэсьліў:

“Спадар прэзыдэнт Лукашэнка, вы прайграяце. Нават у краінах, якія назвалі апошнія выбары ўнутранай справай Беларусі, ніхто ня верыць у названы вынік – 80% (...) Вашыя мэтады не знаходзяць месца ў сучаснай Эўропе. Раней ці пазьней вы будзеце вымушаныя ўцякаць ад сваіх суграмадзянаў у краіны, дзе стандарты яшчэ, чым тыя, якія вы самі ўсталёўваеце ў сябе. У Менску таксама трэба будзе трымаць самалёт, падрыхтаваны да нечаканага вылету”.

У часе адкрыцьця прамаўлялі таксама камісар Стэфан Фюле ды беларускі апазыцыйны палітык Аляксандар Мілінкевіч.

Мэта міжнароднай канфэрэнцыі донараў "Салідарныя зь Беларусьсю" – узмацніць фінансавую і іншую дапамогу дэмакратычнай супольнасьці, незалежным СМІ і беларускім студэнтам, выключаным з ВНУ за сваю апазыцыйную дзейнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG