Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле аднаго са стваральнікаў новага руху, старшыні віцебскай суполкі "Моладзі БНФ" Аляксандра Кузьняцова, працаваць супольна выказалі жаданьне моладзевыя актывісты руху "За свабоду", "Моладзі БНФ", "Маладой Беларусі", "Эўрапейскай Беларусі" і стваранай партыі БХД.

Сьпіс прыхільнікаў адкрыты, кажа Аляксандар Кузьняцоў, — гэта значыць, што далучыцца да грамадзкага ўтварэньня, якое мусіць скансалідаваць апазыцыйную моладзь, можа кожны ахвотны.

Бліжэйшая мэта "Вольнага шляху" — даносіць да землякоў праўду пра менскія падзеі 19-га студзеня і пра лёсы зьняволеных у СІЗА КДБ палітыкаў, а таксама пра перасьлед мясцовых актывістаў. Такая інфармацыя павінна зьяўляцца ў супрацьвагу паведамленьням дзяржаўным газэтам і тэлебачаньню, лічыць спадар Кузьняцоў. Таму моладзевыя актывісты зьбіраюцца выдаваць інфармацыйныя ўлёткі і ладзіць акцыі падтрымкі. У плянах таксама — і афіцыйная рэгістрацыя новага руху ў Міністэрстве юстыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG