Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай управе КДБ дапыталі Аляксея Гаўруцікава


Аляксей Гаўруцікаў
Аляксей Гаўруцікаў
Намесьнік старшыні аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" атрымаў запрашэньне раз тэлефон. Але супрацоўнік КДБ заявіў, што позва на допыт таксама гатовая, і яе можна атрымаць непасрэдна перад размовай са сьледчым.

Паводле Аляксея Гаўруцікава, на ягоным мабільным тэлефоне высьвеціўся надпіс "нумар засакрэчаны", і невядомы чалавек прапанаваў яму зьявіцца ў абласную ўправу КДБ на допыт пра падзеі 19-га сьнежня ў Менску.

Допыт працягваўся ня менш за дзьве гадзіны, распавёў Аляксей Гаўруцікаў. Прычым сьледчага цікавілі ня толькі ўдзел самога актывіста ў мінулай прэзыдэнцкай кампаніі, але і зьвесткі пра іншых асобаў, вядомых у Віцебску сваімі апазыцыйнымі поглядамі. Спадар Гаўруцікаў кажа, што ён адмаўляўся сьведчыць супраць сябе на падставе артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і не адказваў на пытаньні, якія непасрэдны ня тычыліся менскіх падзеяў 19-га сьнежня.

На пасьлявыбарчай акцыі спадар Гаўруцікаў ня быў. Актывіст мяркуе, што цікаўнасьць з боку КДБ выклікана тым, што падчас выбарчай кампаніі ён быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча і арганізоўваў агітацыйныя сустрэчы зь віцебскімі выбарцамі:

"Паколькі галоўная тактыка зьняволенага ў СІЗА КДБ Статкевіча, які прызнаны арганізатарам масавых беспарадкаў у Менску, — гэта адмаўляцца ад любога супрацоўніцтва са сьледзтвам, то ў КДБ, верагодна, шукаюць любога матэрыялу для доказаў яго вінаватасьці. Паколькі паказаньняў зь ягонага боку — мінімум, то сьледчыя імкнуцца "сабраць агульную карцінку" з паказаньняў іншых асобаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG