Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія славісты прынялі заяву ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі


AATSEEL (Амэрыканская асацыяцыя выкладчыкаў славянскіх і ўсходне-эурапeйскх моваў) заклікае да вызваленьня палітвязьняў і зьвяртаецца да Эўрапейскага парлямэнту і ўраду ЗША, каб тыя прыклалі ўсе намаганьні дзеля гэтага.

"Мы асабліва заклапочаныя лёсам Уладзімера Някляева, вядучага беларускага паэта", — адзначаецца ў заяве.

Сваім зваротам міжнародныя славісты далучаюцца да заяваў ПЭН-цэнтраў Беларусі, Літвы, Польшчы, Ісьляндыі, Маскоўскага саюзу пісьменьнікаў. "Мы маем гонар далучыцца да нашых эўрапейскіх калегаў па літаратуры і філялёгіі ў закліку да безумоўнага вызваленьня іншых беларусаў, якіх Міжнародная Амністыя назвала вязьнямі сумленьня — Аляксандра Фядуты, Натальлі Радзінай, Ірыны Халіп... Мы разглядаем брутальнае абыходжаньне з Уладзімерам Някляевым ня толькі як злачынства супраць гуманнасьці, але і як жорсткі ўдар, нанесены беларускай літаратуры і культуры", — сказана ў заяве.
XS
SM
MD
LG