Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Аўстралію насоўваецца шторм


Улады аўстралійскага штату Квінслэнд заклікалі насельніцтва ратавацца перад наймацнейшым штормам, які сёньня мае абрушыцца на ўзьбярэжжа штату. Прэм’ер-міністар Квінслэнду Анна Блай заявіла, што цыклён “Ясі” ўяўляе сабой велічэзную пагрозу для прыкладна 400 тысяч жыхароў.

У студзені штат Квінслэнд пацярпеў ад наймацнейшых паводак, выкліканых шматдзённымі заліўнымі дажджамі.
XS
SM
MD
LG