Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Aizkraukles banka з Латвіі адкрываецца ў Менску. Пра гэта сёньня паведаміла Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.

У прэсавым рэлізе адзначаецца, што прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі адкрываецца "для вывучэньня магчымасьцей далейшага разьвіцьця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзьвюма дзяржавамі, а таксама для ўдасканальваньня сеткі карэспандэнцкіх адносінаў банка".

Aizkraukles banka зарэгістраваны ў Латвіі ў 1993 годзе.

Беларускія экспэрты адзначаюць: менавіта праз зацікаўленасьць у тым, каб скарыстаць з выгадай для сябе беларускі рынак, краіны Балтыі пярэчылі ідэі ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG