Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: небясьпека для цывільных жыхароў


Праваабрончая арганізацыя ў Аўганістане паведаміла сёньня, што 2010 год быў найбольш небясьпечным для цывільных жыхароў краіны цягам амаль апошняга дзесяцігодзьдзя, ад пачатку ўвядзеньня міжнародных войскаў. Цягам мінулага году тут былі забітыя 2 400 цывільных жыхароў.

Паводле справаздачы кабульскай арганізацыі “Манітор правоў Аўганістану”, Талібан і іншыя ваеўнікі адказныя за больш як 60 % сьмерцяў, а кіраваныя ЗША міжнародныя вайсковыя сілы – за 21 % сьмерцяў. Аўганскія вайсковыя сілы адказныя за 12 % сьмерцяў.
XS
SM
MD
LG