Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпрэсаваных у бядзе не пакінуць


Рэпрэсаваным і пацярпелым ад палітычнага перасьледу берасьцейскія дэмакратычныя арганізацыі і партыі прапаноўваюць дапамогу і кампэнсацыю.

Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага Валянцін Лазарэнкаў паведаміў: прафсаюз дамаўляецца з украінскім калегамі, што зь Беларусі ўлетку змогуць адпачыць тысячы чалавек на Чорным моры. Украінскія прафсаюзы зрабілі такую прапанову празь месяц пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі:
Калі нам Украіна прапануе такія магчымасьці праз свае прафсаюзы, гэта і ёсьць тое, што мы называем салідарнасьцю...


“Вынікі выбараў, абмеркаваньне санкцыяў супраць беларускага рэжыму стала прычынай прапановы ўкраінскіх прафсаюзаў узяць на адпачынак беларускіх грамадзянаў. Таму мяркую, што калі нам Украіна прапануе такія магчымасьці праз свае прафсаюзы, то гэта і ёсьць тое, што мы называем салідарнасьцю. Прычым салідарнасьцю ня толькі з прафсаюзамі, але і зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю”.

Пуцёўкі будуць прапанаваныя найперш тым, хто пацярпеў ад палітычнага перасьледу ў краіне, кажа Валянцін Лазарэнкаў:

“Зразумела, што найперш будуць запрошаныя тыя, хто пацярпеў ад рэжыму. Пакуль дакладна невядома, але магчыма, што нам ставіліся і іншыя ўмовы. Увогуле мы раней ня ставілі пытаньня пра супрацоўніцтва ў такіх кірунках з прафзьвязамі Ўкраіны. А цяпер яны самі прапанавалі”.

Берасьцейская абласная арганізацыя АГП вырашае пытаньне далейшага навучаньня былой студэнткі факультэту замежных моваў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аліны Літвінчук у замежжы. Аліну выключылі з унівэрсытэту, як яна лічыць, з палітычных матываў, гаворыць актывіст АГП Уладзімер Вуек:

“Мы цяпер разглядаем магчымасьці ўладкаваньня Аліны за мяжой. Накіраваны некалькі лістоў. Пакуль складана сказаць, куды яе зможам уладкаваць. Але тое, што гэтае пытаньне будзе вырашана, гэта адназначна”.

Іншыя апазыцыйныя арганізацыі і партыі таксама вядуць працу для падтрыманьня тых, у каго была канфіскаваная падчас ператрусаў аргтэхніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG