Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мубарак мае выступіць са зваротам да нацыі


У Эгіпце сотні тысяч мітынгоўцаў застаюцца на вуліцах Каіру ў чаканьні заплянаванага звароту прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Раней паведамлялася, што ў гэтай прамове Мубарак можа абвясьціць аб зыходзе з пасады напрыканцы дзейнага прэзыдэнцкага тэрміну – сёлета ў верасьні.

Пратэстоўцы, аднак, дамагаюцца неадкладнай адстаўкі кіраўніка краіны.

У сёньняшніх пратэстах па ўсёй краіне ўзялі ўдзел болей за мільён чалавек.

Лідэр апазыцыі Мухамэд аль-Барадэй заклікаў Мубарака аддаць уладу да пятніцы, каб пазьбегнуць далейшага праліцьця крыві.
XS
SM
MD
LG