Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі пра санкцыі Эўразьвязу і ЗША


Міністэрства замежных спраў Расеі назвала "контрапрадуктыўным" рашэньне Эўразьвязу і Злучаных Штатаў увесьці новыя санкцыі супраць Беларусі.

Пра гэта сказана ў апублікаваным 1 лютага на сайце расейскага замежнапалітычнага ведамства камэнтары афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксандра Лукашэвіча.

"Пасьлядоўная пазыцыя Расеі заключаецца ў неабходнасьці самага шырокага далучэньня Беларусі як сувэрэннай эўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым стратэгічным кантэксьце прымяненьне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разьліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасьці ў краіне будзе мець контрапрадуктыўны характар. Наадварот, наладжваньне і разьвіцьцё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў зь Беларусьсю спрыяла б паглыбленьню там рынкавых пераўтварэньняў і далейшаму станаўленьню дэмакратычных інстытутаў", – гаворыцца ў камэнтары МЗС Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG