Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: апазыцыя рыхтуе "Дзень гневу"


У Сырыі група актывістаў распаўсюдзіла празь інтэрнэт заклік сабрацца ў пятніцу пасьля малітвы на мірную дэманстрацыю супраць карупцыі і тыраніі.

Правядзеньне так званага дня гневу падтрымалі ўжо каля васьмі тысяч карыстальнікаў сацыяльных сетак Facebook i Twitter.

Пры дапамозе гэтых жа рэсурсаў у сеціве каардынавалі свае дзеяньні эгіпэцкія апазыцыянэры.

Яшчэ адна група сырыйскіх актывістаў заклікае да акцыі пратэсту насупраць будынку парлямэнту ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG