Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Пацяпленьне, мокры сьнег, дождж, ад двух марозу да трох цяпла.

Не праходзьце міма


У Доме ўраду – пасяджэньне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека.

Там, дзе нас няма


У Варшаве пройдзе Канфэрэнцыя міжнародных донараў, мэта якой дапамога грамадзянскай супольнасьці Беларусі ва ўмовах рэпрэсій.

Таксама ў гэты дзень


1386 – на Люблінскім зьезьдзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.
1838 – нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
1943 – гітлераўская армія прайграла бітву пад Сталінградам.
1989 – пачатак сатэлітнага тэлевяшчаньня ў Эўропе (Sky Televizion).
2003 – Вацлаў Гавэл закончыў свой апошні прэзыдэнцкі тэрмін.
2006 – Ангела Мэркэль прыняла ў Бэрліне патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Ёсьць нагода


Каталікі сьвяткуюць Грамніцы – палову зімы.

Мінус 365


Канец вулічным акцыям?

Цытата на памяць:


“Жыцьцё ў хлусьні” можа функцыянаваць як галоўны элемэнт сыстэмы толькі пры ўмове ўласнай унівэрсальнасьці, яно павінна прысутнічаць усюды і насаджацца паўсюль, сыстэма не дапускае думкі пра суіснаваньне з “жыцьцём па праўдзе”, бо любое адступленьне ад “жыцьця ў хлусьні” адмаўляе яе і ў цэлым ставіць пад пагрозу.”

Вацлаў Гавэл. З эсэ “Моц бясьсільных”.
XS
SM
MD
LG